Украінцы знішчылі варожы склад боепрыпасаў у Данецкай вобласці
- 15.08.2023, 21:42
- 3,378
Ён быў знішчаны на Бахмуцкім кірунку.
На Бахмуцкім кірунку аператары Арміі дронаў знішчылі склад боепрыпасаў акупантаў.
Пра гэта паведаміў у тэлеграме міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.
«Яркі выбух – вынік працы падраздзялення CODE 9.2 звычайным Мавікам. Воіны адсачылі размяшчэнне склада, а потым падбілі аб'ект дакладным стрэлам», – гаворыцца ў паведамленні.