12 траўня 2026, aўторак, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР нанесла ўдар па Смаленскім авіяцыйным заводзе

3
ГУР нанесла ўдар па Смаленскім авіяцыйным заводзе

Прадпрыемства выпускае ракеты Х-59 розных мадыфікацый класа «паветра-зямля».

У Смаленскай вобласці Расеі быў атакаваны авіярамонтны завод. Прадпрыемства займаецца вытворчасцю і рамонтам узбраення, авіяцыйнай і вайсковай тэхнікі.

Аб гэтым РБК-Украіна паведамілі крыніцы ў спецслужбах.

Паводле крыніц, за атакай стаіць Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

У Смаленскай вобласці знаходзіцца авіяцыйны завод. У кастрычніку 2023 года яго таксама атакавалі дроны, гэта была аперацыя ГУР Мінабароны.

З адкрытых крыніц вядома, што на Смаленскім авіяцыйным заводзе вырабляюцца ракеты Х-59 розных мадыфікацый класа «паветра-зямля». Гэтымі ракетамі расейцы часта абстрэльваюць Украіну.

Гэтай ноччу таксама быў атакаваны завод «Шчаглоўскі вал». Там вырабляюць зенітна-ракетныя комплексы «Панцыр-С» і «Панцыр-С1».

Паводле крыніц, гэта была планавая праца Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны.

Таксама ноччу ўспыхнуў магутны пажар у Ленінградскай вобласці, а менавіта ў порце пасёлка Усць-Лугі. Паводле папярэдніх звестак, там таксама лёталі дроны, пасля чаго загарэўся газавы тэрмінал кампаніі «Новатэк».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках