27 лiпеня 2024, Субота, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вераніка Цапкала - пакупнікам ейнай канфіскаванай кватэры: Мы вернемся і запатрабуем ад вас выплаты арэнды!

18
Вераніка Цапкала - пакупнікам ейнай канфіскаванай кватэры: Мы вернемся і запатрабуем ад вас выплаты арэнды!

Яна таксама звярнулася ў СК і пракуратуру.

Вераніка Цапкала ў сваім фэйсбуку пракаментавала выстаўленне менскай кватэры на Чарнышэўскага на таргі і кажа, што звярнулася ў Следчы камітэт і Генпракуратуру з патрабаваннем выявіць, хто панішчыў кватэру.

«Як мне стала вядома, наша кватэра ў Менску, па вуліцы Чарнышэўскага 5, якая належыць паводле права ўласнасці мне і майму мужу, была выстаўленая на продаж арганізацыяй БелЮрЗабеспячэнне, якая спецыялізуецца на продажы незаконна арыштаванай маёмасці. У таргах пазначана, што гэтая маёмасць належыць Цапкалу Валерыю Вільямовічу.

Напраўду кватэра была набытая намі ў супольным шлюбе і не можа лічыцца выключна ўласнасцю майго мужа.

Акрамя нас, на кватэру таксама маюць маёмасныя правы і двое нашых непаўналетніх дзяцей. Маёмасць з'яўляецца адзінай маёмасцю, якой мы валодаем на праве ўласнасці і якая з'яўляецца пастаянным месцам пражывання нашых непаўналетніх дзяцей.

Згодна з артыкулам 74 "Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і" дзеці не могуць быць выселены "ў нікуды", іншымі словамі, быць выгнанымі на вуліцу.

Пазбаўленне непаўналетніх дзяцей адзінага месца пражывання не толькі груба парушае іх правы, устаноўленыя жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якім немагчыма выгнаць на вуліцу маці з непаўналетнімі дзецьмі з адзінай кватэры, а таксама з'яўляецца парушэннем правоў маці і дзіцяці, якое ахоўваецца Канстытуцыяй і шматлікімі заканадаўчымі актамі. Рэспублікі Беларусь.

Процізаконная пастанова беларускага суда пазбаўляе мяне магчымасці выконваць бацькоўскія абавязкі ў поўным аб'ёме, а маіх дзяцей, грамадзян Рэспублікі Беларусь, права знаходзіцца ў гэтай кватэры, атрымліваць медыцынскую дапамогу і адукацыю.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 19.11.1993 "Аб правах дзіцяці", важнейшай задачай дзяржавы з'яўляецца ўсебаковая гарантаваная абарона дзяржавай і грамадствам дзяцінства, сям'і і мацярынства цяперашняга і будучых пакаленняў.

Я звяртаюся ў Следчы камітэт і Пракуратуру Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем правесці расследаванне наконт разгрому нашай кватэры, а таксама крадзяжу асабістай маёмасці і маёмасці маіх дзяцей з нашай кватэры.

Я звяртаюся да людзей, якія захочуць набыць нашу кватэру заніжаным коштам з мэтай "схапіць на дурніцу".

Вы павінны разумець тое, што мы абавязкова вернемся дадому, разам з дзецьмі заедзем у кватэру, пабудаваную на законна заробленыя сродкі і запатрабуем ад вас выплаты арэндных плацяжоў за ўвесь перыяд карыстання нашай маёмасцю!», — рэзюмуе Вераніка Цапкала.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках