21 траўня 2026, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія войскі пакінулі паўднёвы ўсход Аўдзееўкі

19
Украінскія войскі пакінулі паўднёвы ўсход Аўдзееўкі

Для захавання асабовага складу і паляпшэння аператыўнай абстаноўкі.

Узброеныя сілы Украіны пасля доўгіх лютых баёў пакідаюць свае пазіцыі на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада Аўдзееўка Данецкай вобласці. Камандаванне аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Таўрыя» пастанавіла адвесці падраздзяленні з пазіцыі «Зеніт» для захавання асабовага складу і паляпшэння аператыўнай абстаноўкі, паведаміў у Telegram-канале ў пятніцу, 16 лютага, камандзір «Таўрыі» брыгадны генерал Аляксандр Тарнаўскі.

Паводле ягоных словаў, УСУ ўтрымлівалі гэтыя пазіцыі да таго часу, пакуль гэта дазваляла эфектыўна стрымліваць расейскія войскі. «Тактычна заняцце гэтых пазіцый не дае ворагу стратэгічнай перавагі і не мяняе сітуацыю ў рамках Аўдзееўскай абароннай аперацыі», – адзначыў Тарнаўскі. Цяпер ідзе перагрупоўка войскаў, папаўненне запасаў і добраўпарадкаванне падраздзяленняў на новых пазіцыях, растлумачыў генерал. Акрамя таго, у планавым парадку ўзмацняюцца падраздзяленні.

Тым часам Telegram-канал «Інсайдар UA» са спасылкай на Тарнаўскага піша, што ў Аўдзееўцы няма заблакаваных украінскіх падраздзяленняў. Украінскія войскі з нязначнымі стратамі выйшлі з пазіцыі на паўднёвай ускраіне Аўдзееўкі, манеўры з пераходам на новыя пазіцыі пры неабходнасці будуць праводзіцца і далей, указаў камандзір. Паводле ягоных словаў, расейцы нясуць вялізныя страты ў жывой сіле, толькі 15 лютага гэтыя страты склалі 711 чалавек – максімальны паказнік з пачатку года.

Паводле звестак «Інсайдар UA», украінскія падраздзяленні вымушаныя пакідаць пазіцыі ў Аўдзееўцы, паколькі «іх проста зраўноўваюць з зямлёй», а «ў некаторых выпадках УСУ не бачаць мэтазгоднасці ў іх утрыманні». Паводле звестак выдання, супраць 3-й асобнай штурмавой брыгады, якая абараняе горад, ваююць не менш за 15 тысячаў расейцаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках