23 траўня 2026, Субота, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы ўладальнік сонечнай электрастанцыі ў Магілёўскай вобласці падаў пазоў супраць Лукашэнкі

15
Былы ўладальнік сонечнай электрастанцыі ў Магілёўскай вобласці падаў пазоў супраць Лукашэнкі

І не толькі.

Грамадзянін Вялікабрытаніі Кіабод Тутанян Машад выканаў сваю пагрозу падаць пазоў супраць Беларусі, сцвярджаючы, што дзяржава экспрапрыявала праект сонечнай электрастанцыі пасля скасавання льгот для аднаўляльных крыніцах энэргіі. Пазоў зарэгістраваны ў Міжнародным цэнтры рэгулявання інвестыцыйных спрэчак 19 сакавіка, піша nashaniva.com.

Адказчыкам выступае Рэспубліка Беларусь, а таксама прэзідэнт, прэм'ер-міністр, міністры замежных спраў, юстыцыі, эканомікі, энэргетыкі і старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Брытанскага фундатара будзе прадстаўляць Princeton Partners LLC, Dubai, UAE.

У якасці падставы для падачы пазову пазначана пагадненне Вялікабрытаніі і Беларусі аб спрыянні ажыццяўленню і абароне інвестыцый.

Летам мінулага года інвестар электрастанцыі ў Чэрыкаўскім раёне прапанаваў ураду Беларусі пачаць мірныя перамовы і даваў тры месяцы на абдумванне. Ён патрабаваў кампенсацыю, роўную поўнай рынкавай вартасці яго інвестыцый, якая ацэньваецца на сотні мільёнаў даляраў ЗША.

Беларускія ўлады на перамовы з бізнэсоўцам не пайшлі, канфіскавалі электрастанцыю і выставілі яе на аўкцыён у сакавіку 2024 года са стартавай цаной нау 79 751 000 беларускіх рублёў (блізу 25 млн доляраў). Аўкцыён не адбыўся, бо ніхто не наважыўся купіць прадпрыемства.

Міжнародны цэнтр урэгуляванні інвестыцыйных спрэчак (ICSID - International Centre for Settlement of Investment Disputes) - адна з аўтаномных міжнародных устаноў, якая, разам з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй і Шматбаковым агенцтвам інвестыцыйных гарантыйі самім Сусветным банкам уваходзіць у групу арганізацый Сусветнага банка, якая з'яўляецца спецыялізаваным установай ААН.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках