Жыхарам Віцебску пачаў тэлефанаваць «робат» Вікторыя і «красці» ўзоры голасу
17- 21.03.2024, 11:50
- 17,960
Што адбываецца?
Жыхарам Віцебску з розных нумароў тэлефануе робат «Вікторыя» і жаночым голасам прапануе прайсці сеанс масажу, а таксама атрымаць смарт-гадзіннік, калі яны адкажуць на некалькі пытанняў. Пра гэта папярэдзілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
Там таксама апублікавалі відэа аднаго з такіх званкоў.
«Рэч у тым, што зламыснікі могуць весці запіс размовы і надалей выкарыстоўваць узор вашага голасу для стварэння галасавых паведамленняў з дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту, напрыклад, аб перадачы грошай», - растлумачылі ў міліцыі.
Там дадалі, што не варта размаўляць з тэлефоннымі ашуканцамі: калі вас нешта насцярожыла, то адразу трэба перапыніць размову, бо не выключана, што атрыманыя фрагменты запісу будуць выкарыстоўваць у ашуканскіх мэтах.