«Кошт для Масквы будзе занадта высокім»
9- 21.03.2024, 12:06
- 12,188
Экспэрт патлумачыў, якога кроку будзе пазбягаць РФ.
Расея хутчэй за ўсё не будзе нападаць на краіны Балтыі. Чыста тэхнічна ў расейскіх захопнікаў магло б выстарчыць сілаў на тое, каб гэтыя краіны акупаваць, але для РФ гэта напраўду не мае ні эканамічнага, ні геапалітычнага сэнсу.
Больш за тое, Расея не зможа весці вайну на два франты. Такое меркаванне выказаў эканаміст, фінансавы аналітык Аляксей Кушч у інтэрв'ю «Главреду».
«Я, напрыклад, не разглядаю магчымасці нападу Расеі на краіны Балтыі, бо не бачу ў гэтым для іх ніякага ні эканамічнага, ні геапалітычнага сэнсу. Магчыма чыста тэхнічна ў РФ і маглі б акупаваць краіны Балтыі, але што ім гэта дае для тых мэт, якія яны перад сабой ставяць?», – адзначыў Кушч.
Са слоў экспэрта, вайна супраць Украіны адбываецца з прычыны таго, што расейцы маюць пэўныя комплексы і постімперскі фантом у дачыненні да нашай дзяржавы.
«Гэта значыць, гэта асабістае ўспрыманне расейскіх палітычных лідараў менавіта Украіны. Што да краін Балтыі, Польшчы, Фінляндыі ў іх такіх фантомаў няма - яны ўжо ментальна даўно змірыліся, што гэтыя краіны перасталі быць часткай расейскай імперскай прасторы, і, адпаведна, сталі часткай еўрапейскай сістэмы», - сказаў ён.
Кушч адзначыў, што магчымасць уварвання ў краіны Балтыі абмяркоўваецца ў РФ толькі на ўзроўні асобных прапагандыстаў.
«Зразумела, што пэўныя прапагандысты ў РФ пра гэта кажуць, але так, каб гэта абмяркоўвалася на нейкім сур'ёзным ідэалагічным узроўні, каб абмяркоўвалася неабходнасць захопу краін Балтыі, Фінляндыі ці Польшчы, дык такога дыскурсу ў іх няма. Яны кажуць пра нанясенне нейкіх удараў - некаторыя кажуць пра Сувалкскі калідор паміж Калінінградскай вобласцю і Беларуссю, але яго кошт для расейцаў будзе занадта высокім, каб пачынаць там вайну з Польшчай і Літвой», - адзначыў Кушч.
Са слоў экспэрта, ён пакуль не бачыць перадумоў для пачатку Расеяй такой вайны.
«Тым больш, што Расея сапраўды не можа весці вайну на два фронты. Яскравы таму прыклад - фактычна поўная страта Расеяй сваіх пазіцый у Закаўказзі», - сказаў ён.