4 траўня 2024, Субота, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вайсковых зборах медыкаў у Віцебскай вобласці памёр прызыўнік

14
На вайсковых зборах медыкаў у Віцебскай вобласці памёр прызыўнік

Што здарылася?

У Лепельскім раёне на вайсковых зборах медыкаў памёр вайсковаабавязаны. Паводле інфармацыі крыніцы «Еўрарадыё», у яго адарваўся тромб.

Каб пацвердзіць гэтую інфармацыю, журналісты патэлефанавалі ў некалькі вайсковых камісарыятаў у Віцебскай вобласці.

У Лепельскім і Аршанскім камісарыятах адказалі, што не «валодаюць такой інфармацыяй і не абавязаныя яе распаўсюджваць».

Пасля гэтага журналісты звярнуліся ў Віцебскі абласны вайсковы камісарыят, у якім супрацоўніца пацвердзіла смерць вайсковаабавязанага медыка. Жанчына паскардзілася, што гэтая сітуацыя «нарабіла вельмі шмат шуму», і па больш падрабязную інфармацыю параіла звярнуцца да выканаўцы абавязкаў начальніка вайсковага камісарыята.

Ён, у сваю чаргу, таксама не адмаўляў факт смерці прызыўніка і распавёў, што «ёсць чалавек, які займаецца гэтымі пытаннямі [смерцю], і будзе лепш пагаварыць з ім».

Нагадаем, у беларускім войску 11 сакавіка 2024 года пачалася праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх частак. Як паведамляла прэс-служба Мінабароны, падчас праверкі запланаванае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, а таксама набор вайсковаабавязаных з запасу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках