Беларус Шкурын забіў 13-ы гол у чэмпіянаце Польшчы
1- 22.04.2024, 21:49
- 3,590

Відэа.
Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў свой 13-ы гол у футбольным чэмпіянаце Польшчы. Здарылася гэта ў панядзелак у матчы 29-га тура, у якім «Сталь» гуляла ў гасцях з «Вартай».
Беларускі футбаліст перапыніў 4-матчавую серыю без галоў. Усяго ў цяперашнім сезоне Шкурын правёў за «Сталь» 28 гульняў. Акрамя 13 галоў на ягоным рахунку 5 галявых перадачаў.
Шкурыну 24 гады. У 2019-м ён стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі, у складзе «Энэргетыка-БДУ» забіў 19 галоў. Пасля былі ЦСКА, кіеўскае «Дынама» і польскі «Ракаў». У 2022–2023 гадах беларус гуляў у Ізраілі, зноў пачаў шмат забіваць. Пераход у «Сталь» быў удалы.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгону мірных пратэстаў у 2020-м Ілля Шкурын заявіў, што не будзе выступаць за нацыянальную каманду Беларусі, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка.