На Гвардзейскай сабраўся «паравоз» з аўто
5- 10.06.2024, 21:21
- 5,840
Чатыры машыны адразу.
ДТЗ бываюць розныя. Гэтае хоць і даволі маштабнае колькасцю ўдзельнікаў, але затое бяскрыўднае: пацярпелі толькі аўтамабілі, людзі засталіся цэлыя. Усё адбылося сёння днём, у 17:10, у Менску, паведамляе «Анлайнер».
Паводле інфармацыі ДАІ, у самым пачатку вуліцы Гвардзейскай сустрэліся і не змаглі разысціся адразу чатыры аўто, і ўсё праз невыкананне бяспечнай дыстанцыі. А вось і ўдзельнікі: Fiat, Geely, Lada, Kia.
«Кіроўца абавязаны выконваць такую дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, якая дазволіла б унікнуць сутыкнення ў выпадку яго экстраннага тармажэння або прыпынку, і неабходны бакавы інтэрвал, які гарантуе бяспеку дарожнага руху з транспартнымі сродкамі, якія стаяць або рухаюцца па дарозе, а таксама з тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху і іншымі аб'ектамі», – яшчэ раз нагадалі ў ДАІ.

