22 траўня 2026, Пятніца, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вучаніца з Узды адзіная ў краіне здала ЦЭ ў гісторыі Беларусі на 100 балаў

17
Вучаніца з Узды адзіная ў краіне здала ЦЭ ў гісторыі Беларусі на 100 балаў
МАРЫЯ ГАМАНКОВА

Марыя Гаманкова падзялілася сакрэтам поспеху.

Выпускніца уздзенскай СШ нумар 1 імя А. Пушкіна Марыя Гаманкова адзіная ў краіне атрымала на цэнтралізаваным экзамене ў гісторыі Беларусі 100 балаў. На такі вынік, расказала Марыя выданню zorkanews.by, яна не спадзявалася:

– Думала, што балаў 90 будзе. А калі дашлі вынікі, то была ў прыемным шоку.

Яна падзялілася сакрэтам поспеху – добрую базу ёй дала настаўніца Ілона Міхайлаўна Трацэўская, але і многае школьніца даведвалася сама з дадатковых крыніцаў.

– Мяне заўсёды вабіла гісторыя, асабліва роднага краю. Люблю наш стары касцёл – ён жа былы Дом культуры, – адзначыла Марыя.

Паводле ейных словаў, самым складаным у працэсе падрыхтоўкі да іспыту была самадысцыпліна. На ЦЭ яна прыехала добра адпачылай і ўпэўненай у сваіх сілах.

– Я ўважліва прачытала ўсе інструкцыі, аддала даволі часу кожнаму пытанню і старанна пераправерыла свае адказы перад іх здачай, – падзялілася выпускніца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках