Трагедыя пад Светлагорскам: маршрутка сутыкнулася з пазадарожнікам
10- 10.10.2025, 21:16
- 17,534
Шэсць чалавек загінулі.
Сёння ўвечары, каля 19:15, на 72-м кіламетры аўтадарогі Бабруйск — Мазыр адбылося ДТЗ. Лоб у лоб сутыкнуліся мікрааўтобус Mercedes і пазадарожнік Volkswagen.
Паводле папярэдніх даных ДАІ, кіроўца маршрутнага таксі пайшоў на абгон і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне.
У выніку аварыі загінулі шэсць чалавек. Яшчэ дзесяць пацярпелых з траўмамі медыкі даставілі ў бальніцу.
На месца выехаў начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.
На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, медыкі і следча-аператыўная група. Яны высвятляюць усе падрабязнасці здарэння.


