Зяленскі: РФ страціла пад Добрапіллем каля 13 тысяч вайскоўцаў
5- 10.10.2025, 22:01
- 7,274
Камандаванне РФ спрабавала разблакаваць свае войскі, аднак пацярпела няўдачу.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што камандаванне РФ спрабавала разблакаваць свае войскі ў раёне Добрапілля, аднак пацярпела няўдачу. Па стане на цяпер страты расіян на гэтым участку фронту складаюць каля 13 тысяч.
Пра гэта Зяленскі сказаў падчас зносін з журналістамі, паведамляе «Укрінформ».
«Сёння наступальныя дзеянні былі з расійскага боку — Уладзіміраўка, Шахоўка, далей Сафіеўка, — яны хацелі разблакаваць сваіх вайскоўцаў. Вы ведаеце, яны панеслі страты на сёння ўжо каля 13 тысяч, таму і хацелі разблакаваць сваіх вайскоўцаў», — заявіў прэзідэнт.
Ён дадаў, што армія РФ панесла страты і адступіла, расійская тэхніка знішчаная. Зараз ідзе зачыстка Уладзіміраўкі.