11 лiстапада 2025, aўторак, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ўзяліся за чарговыя сферы дзейнасці

1
Улады ўзяліся за чарговыя сферы дзейнасці

Для іх падрыхтавалі змены.

У «парламент» на разгляд паступілі два новыя законапраекты. Адзін тычыцца зменаў у натарыяльнай дзейнасці, а другі — у лізінгу.

Так, у «парламент» унеслі на разгляд праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях натарыяльнай дзейнасці», піша «Зеркало».

«Законапраект распрацаваны з мэтай забеспячэння ўдасканалення дзейнасці натарыята, даступнасці натарыяльнага абслугоўвання для грамадзян і юрыдычных асоб, дыстанцыйнага прадастаўлення натарыяльных паслуг», — тлумачаць у парламенце.

Чыноўнікі між іншым хочуць скасаваць натарыяльныя бюро — з магчымасцю пераўтвараць іх у натарыяльныя канторы. Таксама ўлады маюць намер пашырыць «магчымасці аддаленага здзяйснення натарыяльных дзеянняў з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій».

Нагадаем, у Беларусі з 11 чэрвеня ўступілі ў сілу змены для дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомасці, правоў на яе і здзелак. Адна з навінак — аформіць такую аперацыю цяпер можна праз натарыуса або аддалена.

Таксама законапраектам прадугледжваецца «устанаўленне механізмаў кантролю за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Беларускай натарыяльнай палаты». Яшчэ чыноўнікі маюць намер залічваць стаж працы кансультантам натарыяльнай канторы ў прафесійную стажыроўку для асоб, якія жадаюць стаць натарыусамі.

«Замацаванне за Міністэрствам юстыцыі дадатковых паўнамоцтваў у сферы натарыята. Пазбаўленне тэрытарыяльных натарыяльных палат статуса юрыдычнай асобы — яны будуць з'яўляцца структурнымі падраздзяленнямі Беларускай натарыяльнай палаты», — дадаюць у «парламенце».

Што яшчэ могуць змяніць

У «парламент» на разгляд таксама ўнеслі праект закона «Аб лізінгавай дзейнасці».

Чыноўнікі маюць намер прапісаць асноўныя правы і абавязкі лізінгадаўцаў і лізінгаатрымальнікаў. А таксама — паўнамоцтвы Нацбанка па рэгуляванні і кантролі лізінгавай дзейнасці. Таксама ў законапраекце прапісалі задачы гэтага рэгулятара па «прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння».

«Праектам закона прапануецца рэгламентаваць пытанні ажыццяўлення лізінгавай дзейнасці, патрабаванні да формы і змесціва дагавора фінансавай арэнды (лізінгу), патрабаванні да размяшчэння лізінгавай арганізацыяй інфармацыі пра лізінгавую дзейнасць, якую яна ажыццяўляе», — удакладняюць у «парламенце».}

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках