8 снежня 2025, панядзелак, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З Майкам Тайсанам трэба гуляць у шахматы»

6
«З Майкам Тайсанам трэба гуляць у шахматы»
Срджа Поповіч

Чаму мірны пратэст працуе?

Пра гэта ў інтэрв’ю сайту Charter97.org расказаў сузаснавальнік легендарнага «Отпора!», кіраўнік Цэнтра прыкладных ненасільніцкіх дзеянняў і стратэгій (CANVAS) Срджа Поповіч.

— Пасля таго, як беларусам не ўдалося ў 2020 годзе канчаткова пазбавіцца ад Лукашэнкі, з’явілася вельмі шмат заяваў пра тое, што дыктатарскія рэжымы эвалюцыянавалі ў такую форму, што ненасільніцкія формы супраціву супраць іх больш не працуюць. Што б вы адказалі крытыкам?

— Пачнём са стратэгіі. Гістарычна, паводле даследавання 323 розных кампаній з 1900 па 2006 год, апублікаванага Эрыкай Чэновэт і Марыяй Сцефан «Чаму грамадзянскі супраціў працуе» (адна з аўтарак нядаўна абнавіла базу, здаецца, да 500 розных кампаній), імавернасць поспеху ненасільніцкай барацьбы вагаецца ад 40% да 53%, тады як гвалтоўны падыход мае толькі палову гэтых шанцаў на поспех.

Такім чынам, калі вы паглядзіце на гісторыю, рухі, якія здолелі прыняць ненасільніцкую барацьбу як стратэгічны кірунак, якія да яе заклікалі, якія пазбягалі гвалтоўнай канфрантацыі з сілавымі структурамі, мелі ўдвая больш шанцаў на поспех, чым іншыя. Гісторыя вучыць нас, што ненасілле не толькі больш этычнае, але і мае больш шанцаў на поспех.

Для гэтага існуе шмат прычын. З навуковага пункту гледжання рухі маюць схільнасць да поспеху, калі яны дасягаюць пэўнай долі ўдзелу. Калі паглядзець на сувязь паміж лічбамі і поспехам: прыблізна ад 3% да 8% насельніцтва, што штодня і актыўна ўдзельнічаюць, даюць вам прыблізна палову шанцаў на поспех.

Каб ажыццявіць сацыяльныя змены ў краіне памерам з Сербію, з насельніцтвам каля 7 мільёнаў чалавек, вам трэба каля 56 000 актыўных людзей у дзень. Вось лічба, якая мае значэнне. Гэта не людзі, якія проста падтрымліваюць ваш рух. Гэта не людзі, якія галасавалі за вас. Гэта людзі, гатовыя штодня прысвячаць свой час справе. Гучыць няшмат, але насамрэч — гэта вельмі шмат. Каб дасягнуць гэтых лічбаў, ненасілле працуе лепш.

Па ўсім свеце ўдзел базуецца на тым, што называецца рызыкай уваходу — які рызыкавы парог вы прымаеце на сябе, калі хочаце ўдзельнічаць. Давайце паглядзім на такую форму пратэсту, калі дома, ля вокнаў, людзі стукаюць у патэльні і каструлі — рызыка ўваходу вельмі нізкая, у акцыі будуць удзельнічаць людзі з розных сацыяльных слаёў, рознага ўзросту, гендару, людзі з інваліднасцю, дзеці, бабулі. Тады як марш па вуліцах і заняцце будынка, дзе вам давядзецца супрацьстаяць сілавікам, дзе шмат людзей можа загінуць, быць арыштаванымі, натуральна, прыцягне меней людзей, гатовых пайсці на такі ўзровень рызыкі.

Вы сутыкаецеся з рэпрэсіўнай дыктатурай — Беларусь з’яўляецца адным з прыкладаў, але амаль усе яны маюць аднолькавыя атрыбуты — месца, дзе ў іх перавага, — гэта сіла. Відавочна, што ў гэтых краінах вельмі моцны сілавы апарат: спецслужбы тыпу ФСБ, КДБ, падрыхтаваная паліцыя, часам — ваенныя, гатовыя ўдзельнічаць у падаўленні апазіцыі.

Поле бою, на якім вы не абаронены, а ваш вораг значна мацнейшы за вас, проста не мае сэнсу. Калі вам трэба змагацца з Майкам Тайсанам, то апошняе месца, якое вы абераце для гэтай барацьбы, — гэта баксёрскі рынг. Напэўна, вы б аддалі перавагу згуляць з Майкам Тайсанам у шахматы. З гледзішча здаровага сэнсу — гэта бессэнсоўна, бо ваш праціўнік мацнейшы. З гледзішча ўдзелу — гэта бессэнсоўна, таму што калі вы павялічваеце рызыку, вы змяншаеце ўдзел. І з гістарычнага пункту гледжання — гэта не мае сэнсу, бо гвалтоўныя рухі маюць меней шанцаў на поспех.

Ёсць яшчэ шмат аргументаў… Этычны — калі мы пачнём кідаць камяні, у нас пачнуць страляць, людзей заб’юць.

Калі казаць пра тактыку тыпу Майдану, канцэнтрацыю, заняцце сімвалічна значных грамадскіх месцаў, то насамрэч гэта адзін з моцна пераацэненых інструментаў барацьбы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках