Узброеныя Сілы Украіны знішчылі 13 расійскіх дронаў на Ліманскім напрамку
1- 11.11.2025, 22:16
- 1,176
Відэа.
Украінскія аператары дронаў батальёна SIGNUM адпрацавалі па меншай меры дзясятак варожых дронаў у небе на Ліманскім напрамку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, у выніку баявой працы ў небе байцы знішчылі 13 БПЛА акупантаў, сярод іх:
Zala - 6
Supercam - 3
«Князь Вешчы Алег» - 1
Lancet - 1
Арлан - 1
Мерлін - 1
Байцы таксама адзначылі, што на апублікаваных кадрах паказана паражэнне новага беспілотніка ворага «Князь Вешчы Алег», які не здолеў даляцець да мэты.