У Мінску маршрутка трапіла ў ДТЗ
2- 11.11.2025, 23:04
- 4,722
Момант трапіў на відэа.
Маршрутнае таксі трапіла ў ДТЗ на скрыжаванні вуліцы Гарадскі Вал і праспекта Незалежнасці. Падрабязнасці паведамілі ў ДАІ.
Аварыя адбылася 11 лістапада каля 18:10. 29-гадовы кіроўца Volkswagen ехаў па вуліцы Гарадскі Вал. Пры павароце налева, на праспект Незалежнасці, ён выехаў на паласу для маршрутных транспартных сродкаў і не саступіў дарогу маршрутцы Mercedes, якая рухалася па ёй.
Ад удару Volkswagen адкінула ў легкавы аўтамабіль Mercedes, які рухаўся ў тым жа напрамку.
«У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні», — паведамілі ў ДАІ.