Прэзідэнт Сербіі: да вайны з Расіяй рыхтуюцца ўсе
8- 11.11.2025, 23:26
- 8,278
Сербія — не выключэнне.
«Усе» рыхтуюцца да магчымай вайны Еўропы з Расіяй, у тым ліку Сербія. Пра гэта заявіў сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч у эфіры тэлеканала Pink.
Так ён пракаментаваў словы начальніка Генеральнага штаба французскіх узброеных сіл, генерала Фаб'ена Мандона пра тое, што нацыянальная армія павінна быць «гатовая да шоку праз тры, чатыры гады».
«Па меры таго, як я аналізую факты, я прыходжу да высновы, што вайна паміж Еўропай і Расіяй становіцца ўсё больш відавочнай. Гэта не пустыя словы. Усе да яе рыхтуюцца. Пра гэта заявіў надзвычай адказны генерал», — сказаў Вучыч.
Паводле яго слоў, Сербія апынулася паміж молатам і кавадлам.
«З іншага боку, мы павінны працягваць умацоўваць армію. Мы ўзбройваемся з розумам. Нам трэба працягваць укладаць вялікія сродкі, каб абараніць нашу краіну», — падсумаваў Вучыч.