14 студзеня 2026, Серада, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі саркастычным адказам паставіў Захараву на месца

19
Сікорскі саркастычным адказам паставіў Захараву на месца
Радаслаў Сікорскі

Кіраўнік МЗС Польшчы абгуляў вядомы анекдот пра Леніна.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі адрэагаваў на заяву прэс-сакратара МЗС Расіі Марыі Захаравай пра тое, што Польшчу нібыта стварыў Уладзімір Ленін.

Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Х.

Сікорскі заявіў, што Ленін быў «не толькі стваральнікам сучаснай Польшчы», але і «сябрам польскіх дзяцей».

«Аднойчы ён галіўся ў Пароніне, калі міма акна праходзіла група школьнікаў. Ён мог перарэзаць дзецям горла сваёй брытвай, але не зрабіў гэтага», — напісаў ён у адказ Захаравай.

Таксама, паводле слоў кіраўніка МЗС Польшчы, кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін «з'яўляецца дабрадзеем Украіны».

«Бо ён мог скінуць атамную бомбу на Кіеў, але пакуль гэтага не зрабіў. Канкурэнцыя за Нобелеўскую прэмію міру будзе жорсткай», — падсумаваў Сікорскі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках