1 кастрычнiка 2026, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўпершыню ўжыла ў баі ўласную балістычную ракету FP-7

3
Украіна ўпершыню ўжыла ў баі ўласную балістычную ракету FP-7
FP-7
Ілюстрацыйнае фота

Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа.

Украінская тактычная балістычная ракета FP-7 была ўпершыню паспяхова выкарыстана на фронце.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у чацвер, 1 кастрычніка, і апублікаваў у сацсетках адпаведнае відэа.

На відэа зафіксаваны пуск ракеты ў невядомым месцы.

«Украінская тактычная балістыка. FP-7. Першае баявое прымяненне. Дзякуй за вынік. Далей — вытворчасць. Слава Украіне!» — напісаў прэзідэнт Украіны.

Нагадаем, ракету FP-7 кампаніі Fire Point прадставілі ў 2025 годзе, а ў лютым 2026 ужо з'явілася відэа выпрабавальнага пуску ракеты з наземнай платформы.

FP-7 прызначаная для паражэння наземных цэляў на адлегласці да 200 км. Ракета можа несці баявую частку масай да 150 кг, а заяўленая дакладнасць складае да 14 метраў. Максімальная хуткасць — 1500 м/с, вышыня палёту — да 65 км.

У верасні Fire Point паведаміла, што FP-7 перайшла да вайсковых выпрабаванняў. Паводле слоў генеральнай дырэктаркі кампаніі Ірыны Тэрэх, ракета да гэтага моманту прайшла два папярэднія этапы выпрабаванняў — наземныя і лабараторныя праверкі, а таксама лётныя выпрабаванні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲