«Працаваць — не значыць зарабляць»
1- 1.10.2026, 19:08
- 2,012
Беларуса зацікавіла, хто ў Мінску атрымлівае 4000 рублёў.
Беларус спытаў у Threads, кім працуюць мінчукі з заробкам ад 4000 рублёў. У адказ яму назвалі самыя розныя прафесіі — ад друкара і інжынера-праектавальніка да спецыялістаў у IT і продажах. Праўда, частка каментатараў прызналася, што пра такія даходы пакуль толькі застаецца марыць, піша «Зеркало».
«Мінск, хто зарабляе ад 4000, чым вы займаецеся?» — пацікавіўся аўтар паста.
У каментарыях некаторыя расказалі пра сваю прафесію, іншыя ж паскардзіліся на сціплыя заробкі.
«Працую», — каротка адказаў адзін карыстальнік у галінцы абмеркавання. На што аўтар паста падкрэсліў: «На жаль, працаваць — не значыць зарабляць».
Якія яшчэ каментары пакінулі людзі пад пастом:
«Тут два варыянты: або ў цябе добрая пасада (але такіх няшмат, і простым смяротным мала шанцаў туды трапіць), або ў цябе адна-дзве звычайныя працы, а працуеш ты 30–31 дзень у месяц і зарабляеш больш за 4 тысячы».
«Вельмі хацелася б пра 4000, але, на жаль, рэаліі нашага горада Барысава не дазваляюць. Я пра найм».
«Раблю балконы».
«Праектаванне архітэктуры праграм, бо код непасрэдна піша ўжо штучны інтэлект».
«Граю на гітары».
«Камплектовальнік — 3200».
«Продажамі. Запчасткі для аўтамабіляў, кантрактныя».
«У Мінску цяпер шмат IT-кампаній, якія фарміруюць высокі попыт на топаў, а не толькі на распрацоўнікаў. Гэта паднімае планку даходаў».
«У паліграфіі — друкар 4500+».
«Інжынер-праектавальнік».