1 кастрычнiка 2026, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рэзка вырасла колькасць фальшывых еўра

4
У Беларусі рэзка вырасла колькасць фальшывых еўра

Якія наміналы падрабляюць.

Работнікі беларускіх банкаў за першае паўгоддзе 2026-га выявілі 235 падробленых грашовых знакаў – 195 банкнотаў і 40 манет, паведамілі ў Нацбанку.

Пры гэтым 66% усіх фальшывак прыйшлося на Мінск. Але ў цэлым падробленыя грошы былі вынятыя з абароту ў 30 населеных пунктах.

Найчасцей трапляюцца фальшывыя долары – 66,8% ад усіх падробак. Найбольш «папулярная» купюра – $100. Такіх выявілі 108 адзінак.

У параўнанні з першым паўгоддзем 2025-га падробленых долараў стала менш у 1,6 раза.

А вось колькасць фальшывых еўра вырасла ў 5,6 раза. Іх частка склала 23,8%.

«Асноўную колькасць выяўленых фальшывых еўра склалі манеты наміналам 2 еўра (28 падробак) і 1 еўра (11 падробак)», – удакладнілі ў Нацбанку.

Пры гэтым за ўказаны перыяд не было выяўлена ніводнай падробленай банкноты беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲