Квіткі на электрычку ў Беларусі цяпер можна аплаціць па-новаму
1- 13.10.2026, 10:34
Беларуская чыгунка запусціла аплату праз QR-код.
Беларуская чыгунка ўвяла новы фармат аплаты квіткоў на цягнікі з ненумараванымі месцамі, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
На станцыі Мінск-Пасажырскі квіткі на электрычкі і дызель-цягнікі можна аплаціць праз сэрвіс імгненных плацяжоў «Крок».
Разлічыцца па QR-кодзе можна ў касавых вокнах першага паверха правага крыла сталічнага вакзала, паведамляюць у БЧ. Пакуль такім чынам можна аплаціць квіткі на цягнікі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа.
Акрамя таго, праз «Крок» цяпер можна аплаціць пражыванне ў гасцініцы «Экспрэс», што знаходзіцца недалёка ад вакзала па адрасе Прывакзальная плошча, 3.
Дарэчы, паслугі гасцініцы таксама можна аплаціць смартфонам, разумнымі гадзіннікамі і фітнес-бранзалетамі з падтрымкай NFC.
Зручная аплата па QR-кодзе. Квіткі на цягнікі з ненумараванымі месцамі цяпер можна аплаціць праз сэрвіс імгненных плацяжоў «КРОК» на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі — Беларуская чыгуначная да...