13 кастрычнiка 2026, aўторак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія спецназаўцы правялі дзёрзкую аперацыю ў Тарэцку

Украінскія спецназаўцы правялі дзёрзкую аперацыю ў Тарэцку

Байцы «Амегі» замініравалі і падарвалі апорны пункт расійскіх акупантаў.

Байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны на бранятранспарцёры М113 прарваліся да будынка, занятага расійскімі акупантамі, і замініравалі варожы апорны пункт у Тарэцку Данецкай вобласці.

Як паведамляе «Цензор.НЕТ», аперацыю правялі вайскоўцы 4-га асобнага атрада ЦСП «Амега», якія здзейснілі імклівы налёт на пазіцыі праціўніка.

На кадрах бачна, як украінскія спецназаўцы на бранятранспарцёры М113 наблізіліся да занятага акупантамі будынка, высадзіліся і заклалі выбухоўку каля варожага апорнага пункта.

Пасля выканання задання байцы вярнуліся да бранятранспарцёра і пакінулі месца правядзення аперацыі.

Пазней замініраваны апорны пункт праціўніка быў падарваны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲