Беларуска: Купіла сметану 20%, а яна — як вада
4- 13.10.2026, 15:26
Хвалёная беларуская «малочка» ўжо не тая.
Беларусы ў сацсетцы Threads абмяркоўваюць якасць харчовых прадуктаў. Паводле слоў многіх карыстальнікаў, да яе ўзнікае ўсё больш пытанняў.
Адна з нашых суайчынніц апублікавала фота і відэа, на якіх відаць, што сметана з 20% тлустасці вадкая, як вада.
«Што адбываецца, — піша яна. — Купілі сметану 20%, а яна — як вада. “Мінская марка”, што гэта такое?»
Іншыя карыстальнікі сацсеткі таксама выказалі свае прэтэнзіі і заўвагі наконт якасці харчовых прадуктаў. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:

— Хвалёная беларуская «малочка» ўжо не тая.
— Самае цікавае, што ў вытворцы сметана ў пакеце і шклянцы будзе з аднолькавым працэнтам тлустасці, але кансістэнцыя розная: адна — як вада, а ў другой лыжка будзе стаяць.
— Зусім сапсавалася гэтая марка.
— Я такую, толькі 25%, здаў назад у краму/
— У мяне тварог уздуўся да заканчэння тэрміну прыдатнасці. Іх жа.
— Мы таксама купілі, 25 працэнтаў, была як кефір.
— Збой у тэхналогіі — забыліся крухмалу насыпаць.