15 кастрычнiка 2026, Чацвер, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варонежскай вобласці гарыць аэрадром, з якога РФ уздымае ў паветра Су-34

У Варонежскай вобласці гарыць аэрадром, з якога РФ уздымае ў паветра Су-34

Пажар успыхнуў пасля паведамлення пра ракетную атаку.

Познім вечарам 14 кастрычніка ў расійскім Барысаглебску Варонежскай вобласці прагрымелі выбухі, пасля якіх успыхнуў маштабны пажар. Пад удар трапіў мясцовы вайсковы аэрадром.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на OSINT-каналы.

Паводле слоў мясцовых, выбухі прагрымелі на фоне ракетнай трывогі. На месцы ідзе вялікі пажар, наступствы ўдакладняюцца.

На аэрадроме размешчаны 783-і вучэбны авіяцыйны цэнтр і падраздзяленні 105-й змяшанай авіяцыйнай дывізіі. Дывізія лётае на Су-34, Су-35 і Су-30СМ, якія расіяне выкарыстоўваюць для удараў па Украіне, у прыватнасці кіраванымі авіябомбамі.

Улетку гэтага года на аэрадроме не было пастаянна размешчаных баявых самалётаў. Аэрадром служыў перавалочным пунктам: тут самалёты дазапраўляліся і атрымлівалі боепрыпасы перад вылетамі ва Украіну.

Удары па расійскім тыле працягваюцца некалькі начэй запар. У ноч на 14 кастрычніка ў Балакаве Саратаўскай вобласці РФ прагрымелі дзясяткі выбухаў, пасля якіх успыхнуў пажар. Пад удар трапіў мегадата-цэнтр «Сбербанка», адзін з найбуйнейшых у Расіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲