У цэнтры Мінска прадаюць незвычайную сталінку
1- 16.10.2026, 12:37
- 1,092
Унутры — высокія столі, ляпніна і адкрытая цагляная муроўка.
Жыллё можа стаць добрай інвестыцыяй дзякуючы свайму месцазнаходжанню: дом знаходзіцца каля плошчы Перамогі, але схаваны ад шумных дарог, піша Realt.by.
Двухпакаёвая сталінка агульнай плошчай 52 м² размешчана ў самым цэнтры Мінска — на вуліцы Чырвонай, 16. Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе пяціпавярховага цаглянага дома, узведзенага ў 1953 годзе. Над ёй — тэхнічны паверх. Тут два ізаляваныя пакоі і кухня плошчай 7 квадратаў.

Падчас нядаўняга рамонту цалкам абнавілі электрычную праводку, замянілі ўсю сантэхнічную разводку і ўсталявалі сучасныя радыятары ацяплення. Інтэр'ер падкрэслівае галоўную перавагу сталінскай планіроўкі — трохметровыя столі. Сцены аздобленыя ў светлых адценнях, на столі — молдынгі і ляпніна.

У кухні часткова адкрылі цагляную муроўку дома. Адсюль таксама ёсць выхад на адкрыты балкон. Перавага дома ў тым, што ён схаваны ў дварах. У кухні ўсталяваны невялікі лінейны кухонны гарнітур з халадзільнікам і газавай плітой.

Дзякуючы дзвярам з вялікімі шклянымі ўстаўкамі ў калідор трапляе натуральнае святло. Адзін з пакояў абсталяваны як паўнавартасная спальня. Другі можна перарабіць пад гасціную. Там, дарэчы, таксама ёсць адкрыты балкон.


Да станцый метро «Плошча Якуба Коласа» і «Плошча Перамогі» можна дайсці ўсяго за пяць хвілін. Побач знаходзяцца ЦУМ, Камароўскі рынак і гандлёвыя цэнтры.
За кватэру просяць 529 688 рублёў (прыблізна 176 тысяч долараў).