16 кастрычнiка 2026, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уступленне Украіны ў ЕС: важная падзея адбудзецца да канца года

Уступленне Украіны ў ЕС: важная падзея адбудзецца да канца года

Кіеў і Брусэль упэўненыя ў адкрыцці ўсіх кластараў.

Уступныя перамовы паміж Украінай і ЕС плануецца поўнацэнна распачаць да канца года, калі, як чакаецца, Украіна і ЕС адкрыюць астатнія перамоўныя кластары.

Пра гэта заявілі лідары ЕС і прэзідэнт Украіны перад пасяджэннем Еўрапейскага савета, паведамляе з Брусэля карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў еўрапейскім калегам за рашэнне Рады ЕС адкрыць кластары 2 і 3 у перамоўным працэсе.

«Дзякуй за два кластары. Мы зробім усё, каб да канца года адкрыць яшчэ два, што засталіся, і мы ўпэўненыя, што зробім гэта», – заявіў ён.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падтрымала гэтыя тэрміны. «Мэта ў тым, каб да канца года, бліжэй да яго заканчэння, адкрыць апошнія два кластары, каб сапраўды прыступіць да рэалізацыі рэформаў, неабходных для ўступлення», – заявіла яна.

Прыкметна таксама, што і Урсула фон дэр Ляен, і прэзідэнт Еўрасавета Антоніу Кошта пахвалілі Украіну і перадусім Вярхоўную Раду за правядзенне рэформаў.

«Я хачу пахваліць ваш парламент, паколькі нават у разгар жахлівай вайны вы працягваеце выконваць свае абавязкі, весці перамовы, прымаць рашэнні і праводзіць рэформы», – заявіў Кошта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲