27 кастрычнiка 2026, aўторак, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мадзяр» расказаў пра цікавыя падзеі на фронце

1
«Мадзяр» расказаў пра цікавыя падзеі на фронце
Роберт «Мадзяр» Броўдзі

Мінус поўных восем рот за суткі.

Страты акупацыйнай арміі Расіі ва Украіне ў кастрычніку б'юць рэкорды. За 26 дзён месяца толькі Сіламі беспілотных сістэм (СБС) ліквідаваныя або цяжка параненыя звыш 14 тыс. ваенных РФ. Таксама за гэты час дронамі былі паражаныя больш за 55,4 тыс. варожых мэтаў.

Такую інфармацыю апублікаваў камандуючы СБС Роберт «Мадзяр» Броўдзі. Паводле яго даных, расійская армія апошнім часам вельмі актыўна спрабуе наступаць. Аднак гэта для яе абарочваецца толькі ростам страт.

«(Агрэсар — рэд.) беснуецца і «закідвае шапкамі» на лініі (фронту — рэд.). За апошні тыдзень, як і ўвесь месяц, гэта нагадвае нейкі прамысловы забой… На працягу кастрычніка тройчы абнавілі сутачны рэкорд. На дадзены момант самая высокая сутачная адзнака — 701 (акупант — рэд.). Гэта 8 поўных рот за суткі… Кожныя 40 секунд кастрычніка — 1 выніковая мэта, кожныя 156 секунд — 1 (акупант — рэд.)», — напісаў афіцэр.

Ён адзначыў, што ў планах СБС закончыць кастрычнік з паказчыкамі ў 16 тыс. выведзеных са строю акупантаў і 66 тыс. паражаных мэтаў ворага.

«Мадзяр» удакладніў, што ў гэтую статыстыку ўваходзяць толькі вынікі Сіл беспілотных сістэм. І кожны паспяховы ўдар пацверджаны візуальна і верыфікаваны ў сістэме «Дэльта».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲