27 кастрычнiка 2026, aўторак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Алешках уступіў у сілу рэжым спынення агню

У Алешках уступіў у сілу рэжым спынення агню

Рэжым цішыні ўведзены для правядзення гуманітарнай місіі.

У ноч на 27 кастрычніка, а 4-й гадзіне па мінскім часе, уступіў у сілу рэжым спынення агню ў раёне акупаванага горада Алешкі Херсонскай вобласці.

Рэжым цішыні ўведзены для правядзення гуманітарнай місіі. Аб пачатку місіі паведаміў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец, заявіўшы, што бакі выконваюць дасягнутыя дамоўленасці.

«Сёння а 3:00 па кіеўскім часе і а 4:00 па маскоўскім часе на вызначаных тэрыторыях, звязаных з правядзеннем гуманітарнай місіі, уведзены рэжым спынення агню», — паведаміў Лубінец.

Паводле яго слоў, цяпер украінскі і расійскі бакі выконваюць дамоўленасці аб спыненні агню на гэтым напрамку. Лубінец нагадаў, што раней украінскаму боку ўдалося дасягнуць пагаднення па Алешках з расійскай упаўнаважанай па правах чалавека Янай Лантратавай.

«Я і далей буду інфармаваць грамадскасць пра навіны, надаючы першачарговую ўвагу бяспецы грамадзянскага насельніцтва ў Алешках і выкананню дасягнутых дамоўленасцяў», — паабяцаў амбудсмен.

Расійскі бок таксама абвясціў пра ўвядзенне рэжыму цішыні ў раёне Алешкаў. Пра гэта пісалі расійскія СМІ са спасылкай на заяву Міністэрства абароны РФ.

«Узброеныя сілы РФ увялі з 04:00 па маскоўскім часе рэжым цішыні на херсонскім напрамку ў сувязі з падрыхтоўкай да гуманітарнай аперацыі ў Алешках, паведамілі ў Мінабароны», — паведамляюць расійскія СМІ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲