Спецаперацыя «Велес»: ЗСУ прасунуліся пад Купянскам
2- 27.10.2026, 20:33
- 1,788
Знішчана больш за сотню акупантаў, дзесяткі трапілі ў палон.
На Купянскім напрамку ўкраінскія ваяры праводзяць спецаперацыю «Велес», у межах якой знішчылі больш за сотню акупантаў і ўзялі ў палон дзясяткі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, аперацыю праводзіць 2-гі корпус Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя».
«Ужо знішчана больш за сотню расійскіх акупантаў, больш за трыццаць узята ў палон. Прасоўванне пад зямлёй — больш за 15 кіламетраў», — адзначыў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі нагадаў, што расійскія акупанты ўжо спрабавалі выкарыстоўваць падземныя газавыя камунікацыі для прасоўвання праз пазіцыі ЗСУ і пераходу да штурмавых дзеянняў.
«Украінскія ваяры паспяхова трансфармавалі гэтую тактыку, мадэрнізавалі яе, зрабілі значна больш прадуманай і тэхналагічнай. Беражом жыццё нашых людзей, наносім страты акупанту і дасягаем пэўных мэтаў на Купянскім напрамку», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.