Украіна вывела на арбіту першы спадарожнік уласнай сістэмы сувязі
- 27.10.2026, 23:56
- 1,400
Ён ужо праходзіць выпрабаванні і працуе ў межах запланаванай праграмы.
Украіна з дапамогай кампаніі SpaceX вывела на арбіту Зямлі першы спадарожнік уласнай нацыянальнай сістэмы сувязі. Пра гэта паведамляе Liga.net.
«Украінскі спадарожнік Obria Nano пачаў працу на арбіце... Запуск адбыўся 1 кастрычніка 2026 года ў межах місіі SpaceX Transporter-18. Спадарожнік ужо праходзіць выпрабаванні і працуе ў межах запланаванай праграмы», — адзначаецца ў паведамленні.
Паводле звестак выдання, над стварэннем апарата працавалі украінская кампанія Himera і дацкая GomSpace. Зазначаецца, што спадарожнік Obria Nano стаў першым апаратам будучай суверэннай украінскай сеткі спадарожнікавай сувязі.