3 кастрычнiка 2026, Субота, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліманскі «кацёл»: у акружэнне могуць трапіць вайскоўцы дзвюх дывізій РФ

Ліманскі «кацёл»: у акружэнне могуць трапіць вайскоўцы дзвюх дывізій РФ
Фота: getty Images

Прычым ужо ў найбліжэйшы час.

На Ліманскім напрамку ў акружэнне могуць трапіць падраздзяленні 144-й матастралковай дывізіі і 2-й матастралковай дывізіі 1-й танкавай арміі РФ.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў Facebook паведаміў украінскі ваенны аглядальнік Канстанцін Машавец.

Паводле даных Машаўца, на Ліманскім напрамку адлегласць паміж перадавымі пазіцыямі Сіл абароны Украіны, якія прасоўваюцца на паўночным і паўднёвым флангах плацдарма расійскіх акупантаў каля ракі Чорны Жарабец, на дадзены момант складае менш за 6,5 км.

Калі камандаванне расійскай акупацыйнай 20-й агульнавайсковай арміі не загадае часткам 144-й мсд і 2-й мсд адступіць за раку, то іх чакаюць «няпростыя дні». Прычым ужо ў найбліжэйшы час.

Сілы абароны Украіны пачалі наступальную аперацыю ў раёне Лімана пад назвай «Вівальдзі» некалькі месяцаў таму. Грамадскасці пра гэта нічога не паведамлялі. Толькі ў жніўні стала вядома, што трэці армейскі корпус ЗСУ наступае на Ліманскім напрамку.

Паводле даных камандзіра Трэцяга армейскага корпуса брыгаднага генерала Андрэя Білецкага, да сярэдзіны жніўня падчас аперацыі «Вівальдзі» ўкраінскія байцы ў рэжыме інфармацыйнай цішыні ачысцілі ад расійскіх акупантаў 75 кв. км, а яшчэ 10 кв. км дэакупавалі.

У канцы верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што падчас наступлення каля Лімана ЗСУ вярнулі пад кантроль 176 кв. км тэрыторыі. Галоўны папярэдні вынік аперацыі – сарваныя планы расійскіх акупантаў прарвацца ў тыл Славянска-Краматорскай агламерацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲