Паліна Шарэнда-Панасюк пачала публікаваць інфармацыю пра карнікаў рэжыму
8- 3.10.2026, 11:27
- 3,122
Зло павінна быць названае — з прозвішчамі, імёнамі, фотаздымкамі.
Былая палітзняволеная, актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк пачала публікаваць у фэйсбуку інфармацыю пра карнікаў рэжыму, якія працуюць у калоніях, паведамляе «Радыё Рацыя».

Паліна называе іх прозвішчы, публікуе фотаздымкі, апісвае іх удзел у катаваннях і прававым бязмежжы ў дачыненні да палітзняволеных жанчын, — кажа Паліна Шарэнда-Панасюк:
— Яны фактычна робяць тое, што рабілася падчас сталінскіх рэпрэсій. І пераважная большасць сталінскіх карнікаў засталася бязыменнай — тыя, хто расстрэльваў, падпісваў прысуды. Больш за тое, у СССР іх лічылі ганаровымі пенсіянерамі, яны атрымлівалі пільгі, хоць іх рукі былі ў крыві. Зло павінна быць названа злом, з прозвішчамі, імёнамі, фотаздымкамі гэтых людзей, каб гэта стала своеасаблівай прышчэпкай на будучыню ад паўтору, ад рэваншу.


Паліна будзе працягваць гэтую справу. Яна заклікае ўсіх палітзняволеных дакументаваць не толькі факты катаванняў, але і абнародаваць інфармацыю пра канкрэтных асобаў, якія здзяйсняюць гэтае зло.