Голад у Алешках: ЗСУ даставілі шэсць тон гуманітарнага грузу
2- 4.10.2026, 15:28
- 1,090
І на зваротным шляху выратавалі катоў.
Шэсць тон правіянту ўдалося даставіць украінскім вайскоўцам у акупаваныя Алешкі ў Херсонскай вобласці, дзе людзі пакутуюць ад голаду, зладжанага расійскімі тэрарыстамі, і рэпрэсій.
Гэта стала магчымым у межах другой маштабнай гуманітарнай місіі, якую ажыццявілі ваеннаслужачыя ЗСУ з выкарыстаннем цяжкіх беспілотнікаў, паведамілі 4 кастрычніка ў Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі, паказаўшы кадры аперацыі.
Зваротна беспілотнікі вярнуліся не пустымі. Байцы загадзя дронамі закінулі спецыяльныя пераносныя кантэйнеры і вывезлі з часова акупаванага горада шэсць катоў.
Жывёлы ўжо на правым беразе. Іх накармілі і перадалі пад нагляд ветэрынараў.
Аперацыя патрабавала ювелірнай дакладнасці ад аператараў і вялізнай вытрымкі жыхароў Алешак.
«Акупацыйны расійскі кантынгент працягвае ладзіць паляванне на дроны, адбіраць ежу і запалохваць насельніцтва, але спыніць такія гуманітарныя місіі ім не ўдасца», — падкрэслілі ў ХАВА.
У аперацыі ўдзельнічалі байцы 30-га корпуса марской пяхоты, 34-й брыгады марской пяхоты «Барысфен», падраздзяленне «Балгарычы» 11-й брыгады НГУ, 34-га палка НГУ і 79-га памежнага атрада.
Напрыканцы верасня ЗСУ даставілі з дапамогай дронаў прадукты адразу ў 100 пунктаў у Алешках. Гэта каля 4000 кілаграмаў прадуктаў харчавання. Аперацыя праводзілася ва ўмовах максімальнай асцярожнасці, каб не падвяргаць мясцовых рызыцы, бо за атрыманне гуманітарных пасылак акупанты затрымліваюць жыхароў Алешак, саджаюць «у падвал», жорстка збіваюць і прыбягаюць да гвалту.
Сёння былы кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Андрэй Каваленка напісаў, што мірныя ініцыятывы, якія агучвае Расія, у далейшым прывядуць да таго, што лёс Алешак адчуе на сабе ўся Украіна.