Будні ў псіхіятрычнай бальніцы
2- Анастасія Буракова
- 15.11.2026, 10:06
- 1,420
Хворая ўява Пуціна застыла ў сярэдзіне XX стагоддзя.
Катэгарычна не разумею сур'ёзных абмеркаванняў вакол новых патрабаванняў дэлегацыі РФ на перамовах у Абу-Дабі, іх разбору і аналізу.
Вывесці войскі і структуры НАТА з Усходняй Еўропы, вярнуўшыся да 1997 года (то бок з Польшчы, Чэхіі і Венгрыі, краін Балтыі, Славеніі, Румыніі, Балгарыі), выхад Фінляндыі з НАТА (якая і не збіралася ўступаць, пакуль Крэмль не развязаў вайну ва Украіне). Сюды ж — пазбаўленне Украіны нармальных узброеных сіл, адмова ад часткі тэрыторыі, падзел Малдовы.
Нагадвае будні ў псіхіятрычнай бальніцы ў аддзяленні, дзе ляжаць Напалеоны і Мікалаі II з маніяй велічы. У Расіі, можа, і ёсць запас трываласці, каб штурмаваць Малую Токмачку далей і плаціць у даркнэце люмпенам для арганізацыі дыверсій у ЕС, а прапагандыстам — за інфармацыйныя кампаніі, але дакладна не той маштаб для падзелу сфер уплыву, якія, відаць, малюе хворая ўява Пуціна, што застыла ў сярэдзіне XX стагоддзя.
Відавочна, што патрабаванні нерэалістычныя і невыканальныя і выстаўляюцца толькі дзеля таго, каб атрымаць адмову, узняць рукі і сказаць: «Бачыце, яны пагражаюць нам сваім існаваннем, не згаджаюцца, таму мы будзем губіць і ізаляваць краіну да канца любымі сродкамі. Зацягваем паясы, ўладкоўваемся зручней». Пры гэтым і падпісаныя пагадненні любога кшталту Крэмль трактуе як хоча і прыдумвае свае нагоды, каб іх не выконваць.
Адзіная выснова ў межах гэтых «прапаноў»: ніякага міру ў Еўропе Крэмль не плануе. Вайну ў розных формах — рэальных, гібрыдных, з сілавымі правакацыямі — будуць працягваць, пакуль Пуцін пры ўладзе.
Анастасія Буракова, юрыст, заснавальніца праекта «Каўчэг», «Telegram»