16 лiстапада 2026, панядзелак, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр былы віцэ-прэм’ер Расіі Міхаіл Палтаранін

Памёр былы віцэ-прэм’ер Расіі Міхаіл Палтаранін
Міхаіл Палтаранін (злева) і Барыс Ельцын
Фота: РИА Новости

Экс-чыноўнік памёр на 87-м годзе жыцця.

Памёр былы віцэ-прэм’ер Расіі Міхаіл Палтаранін, паведаміў РБК яго сын Максім.

«У яго быў інсульт, потым другі», — сказаў Максім Палтаранін.

Міхаіл Палтаранін нарадзіўся 22 лістапада 1939 года ў Леніногорску Казахскай ССР. Ён пачаў кар’еру карэспандэнтам розных выданняў, уключаючы газету «Праўда». У розныя гады ён займаў пасады галоўнага рэдактара «Маскоўскай праўды», міністра друку і масавай інфармацыі, а таксама намесніка старшыні ўрада Расіі. Палтаранін таксама ўзначальваў спецкамісію па архівах пры прэзідэнце Расіі. Акрамя таго, ён абіраўся народным дэпутатам СССР і дэпутатам Дзярждумы першага склікання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲