Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніцай Яўрэйскай аўтаномнай вобласці РФ
- 16.11.2026, 20:09
Дыктатар пытаў, колькі ў рэгіёне жыве яўрэяў.
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніцай Яўрэйскай аўтаномнай вобласці (ЯАВ) Расіі Марыяй Касцюк задаў пытанне пра колькасць яўрэяў у рэгіёне. Запіс іх размовы публікуе прэс-служба ўзурпатара.
«Дык, а колькі там яўрэяў, вось у суадносінах? Там жа не ўсе яўрэі. Усё, як кажуць, перамяшалася. А колькі там яўрэяў?» — спытаў Лукашэнка.
У адказ член дэлегацыі рэгіёна ўдакладніў, што ў ЯАВ цяпер жыве менш за 1% этнічных яўрэяў.
Як паведамляў Charter97.org, Лукашэнку раней неаднаразова абвінавачвалі ў антысемітызме.


