У Расіі пасварыліся спевакі-пуціністы
- 16.11.2026, 21:19
Shaman не паклікаў Кіркорава на свой юбілей.
Z-спявак Shaman (Яраслаў Дронаў — сапраўднае імя) прызнаўся, што не паклікаў пуцініста Філіпа Кіркорава на свой юбілейны канцэрт. Яго словы перадае тэлеграм-канал «Самые СЛИВки».
Shaman правядзе шоу «35. Лепшае» ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы. Па словах спявака, ён не лічыць неабходным запрашаць Кіркорава на выступленне. Артыст таксама не непакоіцца, што на яго могуць пакрыўдзіцца.
«На пакрыўджаных ваду возяць. І яшчэ, як кажуць у месцах не так аддаленых, іх… пакрыўджаных… самі ведаеце, што з імі робяць», — заявіў спявак.