Суд Парагвая адправіў экс-прэзідэнта Пенью ў ваенную турму
- 16.11.2026, 21:25
Былы кіраўнік дзяржавы абвінавачваецца ў злачыннай змове.
Суддзя ў Парагваі пастанавіў перавесці былога прэзідэнта краіны Санцьяга Пенью у ваенную турму. Пра гэта паведамляе Ultima Hora. Гэта адбылося пасля таго, як было пацверджана, што Пенья карыстаўся прывілеямі ў Палку прэзідэнцкай аховы, дзе ўтрымліваўся пад папярэднім арыштам з моманту ўзяцця пад варту 7 лістапада.
Былы кіраўнік дзяржавы абвінавачваецца ў злачыннай змове, злоўжыванні даверам і кіраванні маёмасцю ў асабістых мэтах на тле калапсу лічбавага банка Ueno. Банк абслугоўваў амаль 3 млн кліентаў і захоўваў значныя дзяржаўныя сродкі.
Менавіта калапс банка справакаваў імпічмент і адхіленне Санцьяга Пеньі ад улады і прывёў да перастановак у Цэнтральным банку, уключаючы адстаўку яго кіраўніка.