17 лiстапада 2026, aўторак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі хакеіст у дэбютным матчы стаў першай зоркай матчу НХЛ

Беларускі хакеіст у дэбютным матчы стаў першай зоркай матчу НХЛ
Мікіта Талопіла
Фота: Getty Images

Мікіта Талопіла ўпершыню згуляў за «Ванкувер».

У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Ванкувер» у гасцях перамог «Юту» 17 лістапада, паведамляе betnews.by.

Юта — Ванкувер — 2:3 (Трочэк, 42:50-бол., Хэйтан, 51:39; Дэбруск, 35:05-бол., Хытыл, 44:40, Босэр, 55:37-бол.)

Першы матч за «Ванкувер» у гэтым сезоне правёў беларускі брамнік Мікіта Талопіла, нядаўна выкліканы з фарм-клуба. Ён правёў на лёдзе ўсе 60 хвілін, адбіў 34 з 36 кідкоў (94,4 працэнта), зрабіўшы значны ўнёсак у перамогу «Кэнакс», і быў прызнаны першай зоркай матчу.

Наступны матч каманда з Ванкувера правядзе 20 лістапада ў гасцях супраць «Сіэтла».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲