Беларуска займаецца прыбіраннем кватэр, бо праца ў хуткай дапамозе «не прыносіць шмат грошай»
1- 2.11.2026, 15:06
- 1,130
Яе пост у сацсетцы набраў сотні каментарыяў.
Праца ў хуткай дапамозе не прыносіць мінчанцы Аляксандры «шмат грошай», таму яна «ўжо даўно» ў вольны час займаецца прыбіраннем кватэр. Пра гэта дзяўчына расказала ў Threads, заўважыла «Зеркало».
«Мінск, прывітанне. Мяне завуць Саша, і я працую на хуткай дапамозе, ратую чужыя жыцці. Але паколькі гэта праца не прыносіць шмат грошай, я ўжо даўно займаюся клінінгам вашых кватэр», — напісала мінчанка.
Яна дадала, што прапануе падтрымлівальную і генеральную ўборку. У каментарыях пад сваёй публікацыяй Аляксандра расказала, што гатовая прывесці ў парадак аднапакаёвую кватэру за 130 рублёў.
Пост беларускай за два дні набраў больш за 111 тысяч праглядаў і звыш 200 каментарыяў у Threads.
Шмат карыстальнікаў падтрымалі Аляксандру.
«Клінер і работнік хуткай дапамогі — не самыя лёгкія прафесіі. Вы малайчына. Сілы вам і ўдачы», — напісаў mis.sk.a.
«Крыўдна атрымліваць на сваёй асноўнай працы такі заробак. Але прыемна чытаць пра ініцыятыўных людзей. Малайцы», — падтрымала hozauhka_mozyr.
«Сілаў вам сабрацца з духам і з’ехаць туды, дзе вам будуць плаціць разоў у дзесяць больш і паважаць. Інакш пакладзяце жыццё і здароўе і скончыце сумна», — адзначыў zmicier.