2 лiстапада 2026, панядзелак, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта дэзінфармацыя»

1
«Гэта дэзінфармацыя»

Экспертка ацаніла здзелку Трампа з Пуціным па дызельным паліве.

Амерыканская гісторык і спецыялістка па ваеннай стратэгіі Сара Пэйн назвала дэзінфармацыяй сцверджанне пра тое, што пастаўкі расійскага дызельнага паліва паводле дамоўленасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Пуціным змогуць заўважна паўплываць на сусветныя цэны. Пра гэта Пэйн заявіла ў інтэрв’ю брытанскаму прадпрымальніку і вядучаму падкаста Стывену Бартлету на YouTube-канале The Diary Of A CEO (пераклад — сайт Charter97.org).

Пэйн — былая прафесарка гісторыі і вялікай стратэгіі Ваенна-марскога каледжа ЗША, дзе выкладала з 2000 года. Яна атрымала доктарскую ступень па гісторыі Расіі і Кітая ў Калумбійскім універсітэце, а цяпер з’яўляецца старшай навуковай супрацоўніцай Цэнтра глабальных адносін імя Генры Кісінджара пры Універсітэце Джонса Хопкінса.

«У Расіі няма магчымасці экспартаваць дызель у такіх аб’ёмах, каб гэта хоць колькі-небудзь паўплывала на сітуацыю», — заявіла гісторык.

Яна патлумачыла рост цэн на паліва наступствамі вайны ў Іране. Нафтаперапрацоўчыя заводы разлічаныя на вытворчасць пэўных відаў паліва. Пераход на іншыя прадукты патрабуе мільёнаў долараў і часу, таму хутка ліквідаваць узніклы дэфіцыт немагчыма.

Пэйн таксама абвінаваціла Трампа ў спробе перакласці адказнасць за падаражанне дызеля на Украіну. «Гэта агідна. Як звычайна, ён хлусіць», — сказала яна.

Падчас інтэрв’ю Бартлет згадаў, што цана на дызель на амерыканскіх запраўках паднялася прыблізна да шасці долараў за галон.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲