28 лiстапада 2026, Субота, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уніжаны Пуцін абваліў фондавы рынак Расіі?

Уніжаны Пуцін абваліў фондавы рынак Расіі?
Ілюстрацыйнае фота

Нафта не ратуе.

Тэлевізійная карцінка з саміту, дзе сустракаліся Усама бін Пуцін з лідарамі ЗША і КНР, абваліла расійскі фондавы рынак, які рос на чаканнях капітуляцыі Украіны і высокай цаны на нафту. Менавіта такую версію распаўсюдзілі рускамоўныя інфармацыйныя агенцтвы.

Мне складана ацаніць, наколькі на настроі расійскіх інвестараў паўплывала трыразовае публічнае прыніжэнне Пуціна таварышам Сі, але лічу, што гэта апошні фактар, які паўплываў на меркаванні інвестараў на рынку РФ. Сітуацыя там значна складаней, чым проста эмоцыі.

Нафта падвяла інвестараў

1. Інвестары радаваліся росту цэн на нафту на сусветным рынку, але калі падлічылі прамежкавую падатковую цану нафты ў РФ, высветлілася, што з-за ўкраінскіх удараў па НПЗ яна абвалілася са 101,5 долара ў кастрычніку да 73,5 долара ў лістападзе. Таму расіянам пара прызвычаіцца да таго, што трэнды сусветнага рынку іх мала датычацца.

Прыбыткі кампаній падаюць

2. Рэнтабельнасць найбуйнейшых кампаній у РФ упала ўдвая – такія высновы былі зробленыя на падставе даных 2024–2025 гадоў, аднак экстрапаляцыя даных па выніках 9 месяцаў 2026 года паказала яшчэ большы правал даходнасці.

Таму вось такія рэаліі расійскага фондавага рынку «на зямлі»: падзенне прыбыткаў не спрыяе росту рынку акцый.

Пшаніца і трынаццатая зарплата

Негатыўныя тэндэнцыі ўзмацнялі яшчэ шэраг дробных фактараў. Напрыклад, Міжнародны савет па збожжы зноў знізіў прагноз расійскага экспарту пшаніцы. На гэты раз, верагодна, з-за Керчанскага моста, які заблакаваў суднаходства ў Азоўскім моры.

Добрым настроям на расійскім фондовым рынку не спрыяла і адмова траціны расійскіх кампаній ад выплаты трынаццатай, так званай навагодняй, зарплаты. Звычайна такія крокі выклікаюць у насельніцтва хвалю негатыўных эмоцый і не спрыяюць росту сукупнага попыту перад навагоднімі святамі.

Віталій Шапран, «Фэйсбук»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲