28 лiстапада 2026, Субота, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі дэфіцыт бензіну разгарэўся з новай сілай

У Расіі дэфіцыт бензіну разгарэўся з новай сілай
Ілюстрацыйнае фота

Чаргі на АЗС трапілі на відэа.

Расійскія гарады зноў сутыкаюцца з доўгімі чэргамі на аўтазапраўках і лімітамі на адпуск паліва. Прычынай гэтых праблем сталі рэгулярныя ўдары Сіл абароны Украіны па расійскіх НПЗ, піша «Дыялог».

Дзе ўтварыліся чэргі

Кадры з чэргамі аўтамабіляў каля АЗС публікуе і Exilenova+. Ажытаж заўважылі, у прыватнасці, у Краснадары, Геленджыку, Іжэўску, Екацярынбургу, Чалябінску, Валгаградзе і Туле.

Толькі за апошні тыдзень продаж паліва абмежавалі ў Тамбоўскай, Ніжагародскай, Пензенскай, Томскай і Навасібірскай абласцях, Бурятыі, а таксама ў Забайкальскім і Краснаярскім краях.

Ліміты і пустыя калонкі

Цяжкасці не абышлі бокам і Санкт-Пецярбург з Ленінградскай вобласцю. Частка незалежных аўтазаправак засталася без бензіну АІ-95, на іншых жа ў адны рукі адпускаюць не больш за 20–30 літраў за раз.

Расійскія аўтамабілісты наракаюць на штучна створаны ажыятаж, але з чаргаў не сыходзяць.

Калі інтэнсіўнасць удараў па нафтаперапрацоўчых заводах РФ працягне нарастаць, да навагодніх святаў сітуацыя з вялікай верагоднасцю можа абвастрыцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲