Саладуха трапіў у апалу з-за «гуся»?
3- 4.11.2026, 11:13
- 2,426
Канцэрт у Наваполацку адмянілі.
Спявак Аляксандр Саладуха збіраўся выступіць 4 лістапада ў наваполацкім Доме культуры «Нафтан» з праграмай «Грай, музыкант», прымеркаванай да выхаду яго 15-га альбома. Паводле слоў самога артыста, з гэтай праграмай ён ужо пабываў у 74 гарадах Беларусі.
Пляцоўку для канцэрта Саладуха выбраў, паводле рэгіянальных меркаў, ўнушальную: асноўная зала Дома культуры змяшчае 600 гледачоў. Верагодна, менавіта гэта і сыграла супраць артыста: напярэдадні канцэрта з'явілася аб'ява, што выступ у Наваполацку не адбудзецца.
Нагадаем, Лукашэнка паказальна раз'юрыўся на рэкламу ігорнага бізнесу, які гадамі бесперашкодна існаваў і квітнеў у краіне пры поўным папушчальніцтве ўладаў.
«Як яны ў вас называюцца: «крути гуся» — паўсюль вы паразвешвалі гэтыя рэкламы. Ужо дайшло да таго, аказваецца, быццам гэтым займаецца мая сям'я. Мая сям'я… Мяне якраз штодня цкуюць. Яны мяне душаць, каб я на гэта звярнуў увагу», — заявіў Лукашэнка.
Фраза «крути гуся» стала вядомай дзякуючы букмекарскай кампаніі «Макслайн», у рэкламе якой зняўся спявак Аляксандр Саладуха.