Ізраіль назваў хлуснёй сцвярджэнні Ізраіля пра ўдар па офісе Нэтаньяху
- 2.03.2026, 14:26
- 2,130
Інфармацыю Тэгерана абверглі ў Арміі абароны Ізраіля.
Армія абароны Ізраіля абвергла сцвярджэнні вайсковых уладаў Ірана пра ўдар па офісе ізраільскага прэм'ер-міністра Біньяміна Нэтаньяху. Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі раней заявіў, што пасля атакі на аб'ект «лёс прэм'ер-міністра сіанісцкага рэжыму застаецца невядомым».
«КСІР вядомы сваёй здатнасцю выпускаць рэлізы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, — заявіў RTVI прадстаўнік ЦАХАЛ, — цынічна выкарыстоўваючы прадстаўнікоў СМІ для распаўсюджвання пладоў сваёй фантазіі».
У ЦАХАЛ падкрэслілі, што зафіксавалі чарговы ракетны пуск з боку Ірана, але дагэтуль «паведамленняў пра пацярпелых або шкоду не паступала».
КСІР сёння таксама заявіў пра знішчэнне трох амерыканскіх знішчальнікаў. Амерыканскія ўлады паведамілі, што самалёты сапраўды ўпалі на тэрыторыі Кувейта, але былі збіты «сяброўскім агнём» мясцовых сістэм СПА.