Кувейт збіў тры амерыканскія знішчальнікі F-15 «сяброўскім агнём»
11- 2.03.2026, 15:03
- 10,410
Усе шэсць членаў экіпажа паспяхова катапультаваліся.
Тры знішчальнікі F-15E ВПС ЗША ўпалі на тэрыторыі Кувейта з-за «сяброўскага агню». Пра гэта заявіла Цэнтральнае камандаванне Узброеных Сіл ЗША (CENTCOM).
«Падчас актыўных баявых дзеянняў знішчальнікі ВПС ЗША былі памылкова збітыя кувейтскімі сродкамі СПА, — заявілі ў CENTCOM. — Усе шэсць членаў экіпажа паспяхова катапультаваліся, былі эвакуяваныя, іх стан стабільны».
Улады Кувейта «прызналі гэты інцыдэнт», распачата расследаванне. ЗША ўдзячныя кувейтскім сілам абароны за падтрымку амерыканскай аперацыі супраць Ірана, дадалі ў CENTCOM.
Сёння Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі заявіў, што іранскія сілы збілі тры амерыканскія знішчальнікі. Таксама КВІР сцвярджаў, што нанёс удар па офісе прэм’ер-міністра Ізраіля. У Ізраільскай арміі назвалі сцвярджэнні Тэгерана «плодамі ўяўлення».