20 траўня 2026, Серада, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы супрацоўнік ГУБАЗіК трапіў за краты

20
Былы супрацоўнік ГУБАЗіК трапіў за краты
Станіслаў Крук выступае на сустрэчы са студэнтамі БДАТУ. Мінск, студзень 2020 года. Фота: bsatu.by

У атрад з палітычнымі.

Былы супрацоўнік ГУБАЗіК Станіслаў Крук асуджаны па карупцыйным артыкуле і адбывае пакаранне ў ПК-3 Віцебска. Пра затрыманне і суд над экс-сілавіком публічна не паведамлялася. Былыя зняволеныя расказалі «Зеркалу» падрабязнасці знаходжання Крука ў калоніі.

Станіславу Круку 33 гады. Раней ён лічыўся ў спісах супрацоўнікаў ГУБАЗіК. Колькі часу ён там працаваў і чым канкрэтна займаўся — невядома.

Да гэтага на працягу некалькіх гадоў Крук працаваў інспектарам у аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага РУУС Мінска. У студзені 2020 года ён прадстаўляў гэтую арганізацыю на сустрэчы са студэнтамі БДАТУ.

Станислав Крук

Пра затрыманне Крука і суд над ім публічна не паведамлялася. У ягоны акаўнт VK ніхто не заходзіў з чэрвеня 2023 года. Падрабязнасцей пра справу экс-сілавіка мала. Былыя палітвязні, якія перасякаліся з ім за кратамі, узгадвалі карупцыйныя артыкулы. Адзін з іх назваў тэрмін — дзевяць гадоў.

Восенню 2023 года Крук трапіў у атрад папраўчай калоніі № 3 у Віцебску. З студзеня 2024 года ПК-3 пачала лічыцца месцам яго працы, вынікае з афіцыйных дадзеных, атрыманых «Зеркалам» пры дапамозе «Кіберапартызанаў».

«Паспрабуй-ка мяне пабіць прама цяпер»

Паводле слоў аднаго з былых зняволеных, у калоніі «увесь атрад ведаў», што Крук з ГУБАЗіК. Ужо ў першыя дні гэта ледзь не стала прычынай сутычкі, расказаў іншы суразмоўца. Тады адзін з палітычных звярнуўся да экс-сілавіка з пытаннем: «Звязаных людзей біць было добра? А паспрабуй-ка мяне пабіць прама цяпер». Мужчыны рушылі адзін на аднаго, аднак іншыя зняволеныя ўмяшаліся і разцягнулі іх.

За кратамі Крук з першых дзён пачаў супрацоўнічаць з адміністрацыяй калоніі: «Адразу ў актыў, адразу завербаваўся да аператыўнікаў». Дастаткова хутка экс-сілавік стаў брыгадзірам «разборкі» — прадпрыемства па разборцы металу, дзе прымусова працуюць зняволеныя. Таксама ён выконваў функцыі дзяжурнага ў сваім атрадзе.

Фото: Reuters

— Найгоршае ў ім тое, што ён яшчэ не разумее, што яго выкінулі з сістэмы і яму трэба перабудоўвацца. Трымаецца пыхліва ў адносінах да палітычных. Відаць, што нарабіў спраў у 2020-м, хоць кажа, што юрыстам быў, тыпу звычайным, — расказаў «Зеркалу» былы палітвязень Ігар.

Паводле слоў вызваленых з ПК-3, Крук «здаваў усіх». У атрадзе гэта разумелі і не надта яго любілі. Два чалавекі ўзгадалі дружалюбныя жэсты і рэплікі з яго боку, але пры гэтым характарызавалі яго як чалавека «бяспрынцыповага» і «небяспечнага».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках