20 траўня 2026, Серада, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паветраная трывога ў Літве: жыхары Вільнюса спускаліся ў сховішчы

4
Паветраная трывога ў Літве: жыхары Вільнюса спускаліся ў сховішчы
ілюстрацыйнае фота Вікіпедыі

(Абноўлена) У неба ўздымалі самалёты НАТА.

Літоўская армія раніцай у сераду паведаміла, што недалёка ад мяжы Літвы з Беларуссю, меркавана, быў заўважаны дрон, у сувязі з чым была актываваная місія паветранай паліцыі НАТА. Таксама паведамлялася, што над аэрапортам Вільнюса часова была закрыта паветраная прастора. Пазней армія абвясціла сігнал «Чырвоны» ў Вільнюскім павеце — жыхарам рэкамендавалі прайсці ў сховішчы, паведамляе LRT. Адбой паветранай трывогі абвясцілі а 10:47 па Мінску.

«Паведамляем, што прычынай разасылання папярэджанняў насельніцтву стала зафіксаваная радыёлакацыйная адзнака з прыкметамі, характэрнымі для беспілотных лятальных апаратаў. Актыўнасць назіраецца паблізу мяжы Літвы. Актываваная місія паветранай паліцыі НАТА», — гаворыцца ў паведамленні Літоўскай арміі.

Раней паведамлялася, што папярэджанні атрымалі жыхары Ігналінскага, Уцянскага, Швянчоніскага і Зарасайскага раёнаў. Там быў абвешчаны жоўты ўзровень паветранай небяспекі. Пазней было апублікавана абнаўленне — папярэджанне пра паветраную атаку было таксама накіравана жыхарам Вільнюскага павета. У рэгіёне быў абвешчаны сігнал «Чырвоны», жыхароў папярэдзілі пра неабходнасць прайсці ў сховішчы.

Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі падкрэсліў, што школы і дзіцячыя сады абавязаныя перавесці дзяцей у сховішчы.

Удакладняецца, што пасля фіксацыі радыёлакацыйнай адзнакі на тэрыторыі Беларусі была актываваная місія паветранай паліцыі НАТА.

З-за абвешчанай паветранай трывогі ў сувязі з пагрозай дрона ў сховішчы былі пераведзеныя кіраўнікі краіны. У сталіцы Літвы быў прыпынены грамадскі транспарт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках